Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Валер Кавалеўскі сустрэўся з прадстаўнікамі Рады Бяспекі ААН

26.02.2024 14:10
Прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі сустрэўся з асобнымі чальцамі Рады Бяспекі ААН, з пасламі і экспертамі некаторых місій пры ААН, у тым ліку рэгіянальных груп Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, а таксама з кіраўніцтвам МЗС шэрагу краін.
 .
Валер Кавалеўскі.t.me/CabinetBelarus

Акрамя ўдзелу ў індывідуальных сустрэчах, Валер Кавалеўскі падчас працоўнага візіту ў  Нью-Ёрк:

- правёў брыфінг для чальцоў Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі і знешнепалітычных прыярытэтах дэмакратычнага руху;

- прысутнічаў на дыскусіі міністэрскага ўзроўню па праблеме незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і Расію;

- наведаў дэбаты Генасамблеі ААН і спецсустрэчу Рады Бяспекі ААН па сітуацыі ва Украіне.

Падчас візіту прадстаўнік па замежных справах Кабінета:

  •  інфармаваў замежных партнёраў пра пагрозу незалежнасці Беларусі з боку Расіі, парушэнні правоў чалавека і сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі і абмяркоўваў шляхі рэагавання на гэта, у тым ліку праз выкарыстанне механізмаў ААН;
  •  пашыраў сувязі з дэлегацыямі краін Глабальнага Поўдня і абмяркоўваў падрыхтоўку мерапрыемстваў па Беларусі ў рамках ААН, у тым ліку падчас тыдня высокага ўзроўню сесіі Генеральнай асамблеі ААН у верасні 2024 года.


«Беларусь перажывае падвойны крызіс: унутраны палітычна-гуманітарны і знешні – звязаны з імклівым ростам пагрозы незалежнасці з боку Расіі. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі актыўна шукае варыянты яго вырашэння. ААН – складанае, але абсалютна неабходнае месца для такой працы. Дзякуючы падтрымцы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў нас атрымліваецца захоўваць увагу да беларускай праблематыкі і супольна шукаць шляхі па дасягненні нашых мэт», – пракаментаваў візіт у структуры ААН Валер Кавалеўскі.

вх