Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Беларусі ў адказ на санкцыі Еўрасаюза паабяцалі новыя рэпрэсіі

28.02.2024 13:01
Знешнепалітычнае ведамства Беларусі абураецца непрызнаннем парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 25 лютага.
Будынак Міністэрства замежных спраў Рэспублікі БеларусьАўтар: Homoatrox - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=81302155

МЗС Беларусі апублікавала «разгорнуты каментар» у сувязі з санкцыямі Еўрасаюза за пераслед іншадумцаў і дапамогу Расіі ў вайне.

МЗС Беларусі заявіла, што вывучыла заявы ЕС і асобных краін-сяброў у сувязі з выбарамі 25 лютага і прыняло да ўвагі чарговыя высновы Рады ЕС і рашэнне аб прадаўжэнні «незаконных санкцый».
Беларускае ведамства разглядае іх, як беспаспяховыя спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны і папярэджвае, што згаданыя санкцыі «могуць стаць легітымнай падставай для новых крымінальных спраў у дачыненні да асоб, якія іх ініцыявалі».

МЗС абураецца непрызнаннем парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 25 лютага, а таксама апраўдвае размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі.

Знешнепалітычнае ведамства Беларусі называе кіраўніцтва Украіны «нэанацыстамі«, заяву ЕС аб гібрыдным нападзе нелегальнымі мігрантамі «лжывай«, а беларускую апазіцыю за мяжой – «злачынцамі«.

«ЕС павінен разумець, што ўзаемадзеянне з некаторымі асобамі, якія атрымліваюць прыстанішча і замежнае фінансаванне ў Польшчы і Літве, а таксама заклікаюць і ажыццяўляюць даказаную дзейнасць дзеля звяржэння законнай улады і злому канстытуцыйнага ладу ў Беларусі ўзброенымі або тэрарыстычнымі метадамі, азначае, што Еўрасаюз свядома фінансуе экстрэмістаў і арыентуецца на тэрарыстычныя спосабы дасягнення сваіх мэт», – чытаем у заяве МЗС Беларусі.

«Свабода» нагадвае, што Еўрасаюз пасля выбараў 25 лютага пацвердзіў свой намер прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, а таксама ўводзіць і далей абмежавальныя захады, пакуль беларускія ўлады не спыняць гэтых дзеянняў.

Савет Еўрасаюза да 28 лютага 2025 года падоўжыў дзеянне санкцый, уведзеных супраць чыноўнікаў і прадпрыемстваў Беларусі за рэпрэсіі супраць беларусаў і падтрыманне агрэсіі Расіі супраць Украіны.

аз

Жазэп Барэль: У новых беларускіх дэпутатаў няма легітымнасці

27.02.2024 09:00
У Еўрасаюзе асудзілі працэс выбараў у Беларусі, назваўшы яго непразрыстым.