Беларуская Служба

«Кіберпартызаны» ўзламалі сайт ДТСААФ і павіншавалі Полк Каліноўскага

11.03.2024 07:30
Сайт чарговай дзяржаўнай арганізацыі зазнаў атакі групы «Кіберпартызаны».
Ілюстрацыйны здымакфота: FLICKR/Blogtrepreneur/CC BY-SA 2.0

Да 2-ой гадавіны Палка Каліноўскага група «Кіберпартызаны» ўзламала сайт Добраахвотнага таварыства садзейнічанню арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ), на ім размясцілі фотаздымак са штандарам палка і віншаванні беларускім ваярам, паведамляе «Свабода».

Кіберпартызаны – супольнасць беларускіх праломнікаў, якая вядомая здабываннем сакрэтных звестак дзяржаўных органаў і арганізацый кібер-атак.

Два гады таму, 9 сакавіка 2022 году, беларускія добраахвотнікі аб’явілі пра аб'яднанне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага. За гэты час яны прайшлі шлях ад невялікай групы пры тэрытарыяльнай абароне «Азоў» да найбуйнейшага нацыянальнага падраздзелу замежнікаў у складзе Узброеных сіл Украіны.

аз

Улады маюць намер закрыць асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій

10.03.2024 12:49
Месяц таму скасавалі падобнае аб’яднанне. 

Вынеслі прысуд медыкам Гомеля, якія знішчылі амаль 100 тысяч вакцын супраць кавіду і грыпу

10.03.2024 14:51
А справаздачыліся, што зрабілі прышчэпкі.