Лукашысты затрымалі 29-гадовага Дзмітрыя Шчэмера за чахол «маліцеся за Беларусь» на тэлефоне. Ён доўгі час займаўся плаваннем і мае разрад кандыдата ў майстры спорту. Актуальнае месца яго працы невядомае.
ГУБАЗіК сцвярджае, што яго затрымалі выпадкова з-за чахла на тэлефоне з надпісам «маліцеся за Беларусь» на англійскай мове і выявай нацыянальнай сімволікі.
Лукашысты паведамілі, што пасля затрымання ў тэлефоне Дзмітрыя быццам бы знайшлі відэа з пратэстаў, а таксама здымак з дваравога чату, дзе ён прапануе людзям узоры пратэсных налепак.
Супраць маладога чалавека завялі крымінальную справу. ГУБАЗіК пагражае хлопцу «некалькімі гадамі пазбаўлення свабоды».
вс