Беларуская Служба

Стала вядома, колькі жыхароў краіны лічаць, што Беларусь не павінна быць незалежнай дзяржавай

21.03.2024 12:43
Новае даследаванне Chatham House паказвае, што за 15 гадоў прыхільнікаў незалежнасці Беларусі стала больш.
        -
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Санкт-ПецярбургуPAP/EPA/DMITRY ASTAKHOV / SPUTNIK / GOVERNMENT PRESS SERVICE POOL

Беларусам было прапанавана выказаць сваё стаўленне да сцвярджэнняў, якія тычацца знешнепалітычных арыенціраў краіны.

Тры чалавекі з чатырох (77%) пагадзіліся з тым, што Беларусь павінна быць незалежнай. Яшчэ 18% не маюць уцямнага адказу. І толькі 5% не згодныя з тэзісам пра незалежнасць дзяржавы.

За нейтралітэт, а таксама за сяброўства як з Расіяй, так і з Украінай выказаліся па 58%.

Членства краіны ў Еўрапейскім Саюзе падтрымаў кожны чацвёрты (25%). Такая ж колькасць прыхільнікаў агульнай з Расіяй саюзнай дзяржавы.


.Крыніца: Chatham House

У даследаванні адзначаецца, што атрыманыя вынікі не вельмі адрозніваюцца ад вынікамі апытання, праведзенага ў 2009 годзе.

Нягледзячы на ўзмацненне сувязей з Расіяй за 15 гадоў у Беларусі стала нават больш прыхільнікаў незалежнасці.

Праўда, зменшылася і колькасць тых, хто выказваецца супраць саюзнай дзяржавы з Расіяй.

nashaniva.com/вх

Расія і Беларусь аб'ядноўваюць дзяржаўную прапаганду

31.01.2024 16:12
Такое рашэнне было прынятае на сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў панядзелак у Санкт-Пецярбургу.