Беларуская Служба

Венгрыя спрасціла ўмовы ўезду для беларусаў і расіян

30.07.2024 10:52
Венгрыя пашырыла дзеянне аднаго з тыпаў віду на жыхарства – «нацыянальная карта» (Nemzeti Kártyával) – на грамадзян Беларусі і Расіі.
Na zdjęciu: budynek parlamentu (Zgromadzenia Narodowego) w Budapeszcie (Orszghz), położony nad Dunajem, w dzielnicy Peszt
Na zdjęciu: budynek parlamentu (Zgromadzenia Narodowego) w Budapeszcie (Országház), położony nad Dunajem, w dzielnicy PesztTTstudio/ Shutterstock

Адпаведнае рашэнне было прынята ўрадам 8 ліпеня.

Раней дзеянне праграмы распаўсюджвалася толькі на грамадзян Сербіі і Украіны. З 9 ліпеня «нацыянальнай картай» могуць карыстацца грамадзяне Беларусі, Расіі, Босніі і Герцагавіны, Малдовы, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі.

«Нацыянальная карта» прадугледжвае спрошчаныя ўмовы ўезду і знаходжання ў Венгрыі. Уладальнікі карты могуць уладкоўвацца на працу ў любых абласцях (не толькі тамака, дзе назіраецца дэфіцыт кадраў) і могуць прывезці з сабой сямʼю. Карта выдаецца на 2 гады, але можа працягвацца неабмежаваную колькасць разоў. Для падаўжэння не трэба здаваць тэст на культурныя веды. Праз тры гады ўладальнік карты можа атрымаць пастаянны від на жыхарства.

Акрамя гэтага, па «нацыянальнай карце» грамадзян трэціх краін будуць упускаць у Венгрыю без праверак бяспекі. У ЕС баяцца, што па такой схеме ў Еўропу могуць без праблем уехаць расійскія шпіёны.

reformby.org/вх