Зборнік Белстату аб сацыяльна-эканамічным становішчы ў краіне абнавіў звесткі аб заробках беларусаў. Гэтыя дадзеныя публікуюцца раз на паўгода і паказваюць, наколькі змянілася фінансавае становішча беларусаў за апошнія паўгода.
Па дадзеных Белстату, толькі па выніках мая гэтага года 10,5% работнікаў у краіне атрымлівалі заработную плату ў дыяпазоне ад 3 да 5 тыс. рублёў да выліку падаткаў. То бок па грубых падліках – кожны дзясяты чалавек. Для параўнання: у маі мінулага года гэты паказчык быў на ўзроўні 6%. Фактычна гэта азначае, што людзей з найбольшымі заробкамі ў краіне стала болей.
Таксама Белстат адзначае, што ўдзельная вага работнікаў з намінальным заробкам вышэй за 1 тыс. 500 рублёў вырасла з 50% у лістападзе 2023 года да 58,4% у маі 2024 года.
У сваю чаргу грамадзян, якія жывуць на мінімальны заробак ці нават меншы, стала больш. Калі ў лістападзе мінулага года працуючых беларусаў, якім даводзіцца выжываць на суму, меншую за ўстаноўлены мінімальны заробак (сёння гэта 626 рублёў), было 2,3%, то ўжо сёння іх 2,6%.
Доля работнікаў з заробкам ніжэй за 700 рублёў, паводле звестак Белстату, цяпер складае 5% ад усёй колькасці работнікаў. У лістападзе 2023 года гэты адсотак складаў 8,7%, паведамляе «Белсат».
вс