Беларуская Служба

У ліпені паводле крымінальных палітычных справаў асудзілі мінімум 170 чалавек

19.08.2024 13:30
За месяц у Мінску прайшло 78 палітычных крымінальных працэсаў, паведамляюць праваабаронцы.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цягам ліпеня праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі істотнае павелічэнне колькасці грамадзян, супраць якіх быў ужыты судовы пераслед у крымінальным парадку па палітычных матывах. Гэта адбылося за кошт правядзення групавых працэсаў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года ў рэгіёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Паводле папярэдніх звестак, за ліпень былі асуджаныя 170 чалавек, з якіх 36 жанчыны і 134 мужчыны, паведамляе "Вясна".

Рэгіянальная структура пераследу паводле палітычна матываваных крымінальных справаў у ліпені выглядала наступным чынам: Мінск — 78 чалавек; Брэсцкая вобласць — 35 чалавек; Гродзенская вобласць — 21 чалавек; Гомельская вобласць — 16 чалавек; Мінская вобласць — 5 чалавек; Магілёўская вобласць — 12 чалавек; Віцебская вобласць — тры чалавекі.

Варта адзначыць, што працэдура спецыяльнай вытворчасці стала прыкметна больш актыўна ўжывацца судовай сістэмай – толькі за ліпень былі асуджаныя не менш за 28 чалавек.



Структура крымінальнага пераследу паводле палітычных матываў у ліпені па-ранейшаму вызначалася інерцыяй рэпрэсій, звязанай з затрыманнямі ўдзельнікаў стыхійных маршаў, якія праходзілі ў жніўні-верасні 2020 года. З 170 чалавек, якія з высокай доляй верагоднасці былі асуджаныя за мінулы месяц, у 59% у абвінавачванні меўся артыкул 342 КК, які прадугледжвае адказнасць за арганізацыю або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Паводле праваабаронцаў, „народны" 342 артыкул КК выкарыстоўваецца для пераследу цэлых сем'яў або груп сваякоў.

Крымінальны пераслед паводле палітычных матываў інтэнсіўна выкарыстоўваецца ўладамі для паўторнага і наступнага асуджэння грамадзян, што стварае эфект "працяглага і бесперапыннага рэпрэсіўнага ўздзеяння".

аз

Затрымалі ксяндза Паўла Ярашэвіча

19.08.2024 10:03
У Беларусі затрымалі ксяндза Паўла Ярашэвіча з Пінскай дыяцэзіі. Ён у ізалятары трэці дзень.

У Мінску судзяць 12 фігурантаў у справе аб дыверсіі супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах

19.08.2024 11:45
Усіх фігурантаў абвінавачваюць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Частка падсудных не знаходзіцца ў Беларусі.