Беларуская Служба

Лукашэнка падчас сустрэчы з паслом Ватыкана заявіў, што Еўропе патрэбна новая дамова аб міры

23.08.2024 15:31
Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня сустрэўся з апостальскім нунцыем Антэ Йозічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі.
  23       ,      .
Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня сустрэўся з апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі.president.gov.by

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі і Ватыкана «практычна аднолькавая пазіцыя» па вайне ва Украіне, а Еўропе патрэбная новая дамова аб міры, перадае яго прэс-служба.

На думку Лукашэнкі, погляды «кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана практычна супадаюць, асабліва па пытаннях бяспекі» ў Еўропе, а іх пазіцыі «абсалютна сугучныя».

— І гэта паказвае канфлікт ва Украіне, дзе мы займаем практычна аднолькавую пазіцыю. <…> Еўропе, каб жыць спакойна і жыць так, як мы жывем (як бы мы ні плакаліся, жывем нядрэнна),  — нам патрэбен новая дамова аб міры, патрэбны новы мір, калі можна так сказаць, у Еўропе,  — заявіў Лукашэнка.

У гэтым «актыўнасці нашай царквы каталіцкай недастаткова», мяркуе кіраўнік Беларусі.

— Трэба яшчэ, каб у еўрапейскіх краінах былі моцныя кіраўнікі, якія б зыходзілі з таго, што трэба бачыць інтарэсы і сваіх народаў. Не толькі падпарадкоўвацца і ва ўгоду камусьці дзейнічаць. Трэба бачыць інтарэсы сваіх народаў. На жаль, няхай яны на мяне не пакрыўдзяцца, я такіх не бачу,  — паскардзіўся ён.

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч у канцы верасня завяршае чатырохгадовую службу ў Беларусі.

Лукашэнка падтрымлівае Пуціна ў яго вайне ва Украіне. Але ў сукупнасці з моцнымі рэпрэсіямі супраць уласных грамадзян гэта зрабіла яго ізгоем у Заходнім свеце.  Цяпер рэжым у Беларусі спрабуе паўтарыць схему з 2011-2012 гг., калі ўлады часова спынілі рэпрэсіі, вызвалілі палітвязняў, а ўзамен атрымалі нармалізацыю адносін з Захадам. Але   эксперты не вераць у магчымасць дамовіцца з Лукашэнкам.

вх