Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

 Уначы ў Беларусь заходзіў 31 «Шахед»

02.12.2024 13:29
Шэсць дронаў былі лакацыйна страчаныя. 
«Шахед»Anelo/Shutterstock

Ноччу з 1-га на 2 снежня ў Беларусь заходзіў 31 «Шахед». Дроны ляцелі ў напрамку Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра, Гомеля і Хойнікаў, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн». 

БЛА прыляталі з тэрыторыі Украіны і Расіі, некаторыя – заляталі ў Беларусь, вярталіся назад і зноў заходзілі ў беларускую паветраную прастору. Шэсць дронаў былі лакацыйна страчаныя. 

Авіяцыя ВПС Беларусі не падымалася.

вс