Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў пад Магілёвам племянны завод па вырошчванні козаў, паведамляе БелТА.
Яму расказалі, што на племянных коз ёсць добры попыт не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Ужо былі продажы ва Узбекістан, ёсць заяўкі з Расіі. Племянная работа ў краіне вядзецца, але Аляксандр Лукашэнка патрабуе хутчэй разгортвацца.
У сярэдзіне 2026 года паказчыкі павінны падвоіцца, даручыў ён. «Павінна быць падваенне, пакуль ёсць попыт. Вось яны, жывыя грошы», – сказаў ён.
«Трэба ісці па максімуме. Калі ёсць момант зарабіць грошы, трэба зарабляць, займаць рынак», – запатрабаваў Лукашэнка. – Справа так далей не пойдзе, бо мы так сабе працуем».
Ён прадэгуставаў казінае малако і прадукцыю з яго – сыры. У іх складзе камбінацыя з казінага і каровінага малака. Яго запэўнілі, што ёсць рынак і добрая рэнтабельнасць. Прадукцыю ўжо купляюць і ў Расіі.
Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў смакавыя якасці і выказаўся пра карысць казінай прадукцыі.
«Выдатнае малако. І дзеткам гэта вельмі важна, – сказаў ён. – Харчаванне – гэта перш за ўсё псіхалогія. Трэба ўлезці чалавеку ў галаву з гэтым сырам. І даказаць яму, што гэта вельмі карысна».
вс