«ABW учора затрымала беларускага агента. Затрыманне з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва са спецслужбамі Румыніі і Чэхіі. Беларускі дыпламат, які падтрымлівае агрэсіўныя дзеянні беларускіх службаў супраць нашай краіны, таксама будзе высланы з Польшчы», – паведаміў прэмʼер-міністр Дональд Туск.
Сёння рэмʼер-міністр абвясціў аб закрыцці мяжы з Беларуссю. Ён нагадаў, што вучэнні «Захад» маюць агрэсіўны характар і праводзяцца Расіяй і Беларуссю вельмі блізка да польскай мяжы.
Туск дадаў, што маем справу з усё большай колькасцю розных правакацый з боку Расіі і Беларусі – як унутры краіны, так і за яе межамі. У гэтым кантэксце ён, сярод іншага, нагадаў пра арышт грамадзяніна Польшчы ў Беларусі.
«Таму, з меркаванняў нацыянальнай бяспекі, мы закрыем межы з Беларуссю, у тым ліку чыгуначныя пераходы, у сувязі з манеўрамі «Захад», у чацвер апоўначы, з чацвярга на пятніцу», – сказаў прэмʼер-міністр. Ён дадаў, што абавязаў міністэрствы, якія закрануты гэтым рашэннем, прадставіць падрабязныя справаздачы аб яго наступствах.
PAP/вх