Беларуская Служба

Метэазонды з цыгарэтамі ўпершыню прыляцелі ў Латвію

24.11.2025 17:04
Латвійскія службы ўнутраных справаў пачалі супрацу з Літвой і Польшчай, каб абменьвацца досведам аб тым, што рабіць у выпадку метэазондаў з Беларусі.
Аўдыё

У нядзелю, 23 лістапада, у Латвіі таксама прыляцелі метэаралагічныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі з боку Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр унутраных справаў Рыхардс Казлоўскіс, 

Кіраўнік МУС растлумачыў, што ў выпадку Латвіі гэта не стварыла сурʼёзных пагрозаў крытычнай інфраструктуры, бо побач з мяжой няма аэрапорту, аднак груз з нелегальнымі цыгарэтамі праз сваю вагу можа нанесці лакальныя пашкоджанні.

З вечара 23 лістапада да раніцы 24-га Латвіі ўдалося перахапіць сем шароў з кантрабандай, што прыляцелі з Беларусі. У кожнай такой партыі было ў сярэднім каля 60 000 нелегальных цыгарэтаў.

Латвійскія службы ўнутраных справаў пачалі супрацу з Літвой і Польшчай, каб абменьвацца досведам аб тым, што рабіць у выпадку метэазондаў з Беларусі.

Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі каля 550 метэазондаў і 51 дрон з кантрабандаю з Беларусі.

belsat.eu/эж

Аэрапорт у Вільні зноў прыпыняў працы з-за падазроных паветраных шароў

24.11.2025 09:00
У канцы кастрычніка, у адказ на падобныя інцыдэнты, урад Літвы вырашыў закрыць КПП з Беларуссю ў Медніках і Салечніках.