Беларуская Служба

Расія і Беларусь стаяць за дэзынфармацыяй, звязанай з актамі дыверсіі на чыгунцы – міністр лічбавых тэхналогій Польшчы

26.11.2025 18:00
Сёлета Польшча выдзеліць на барацьбу з дэзынфармацыяй 25 мільёнаў злотых.
B-
Bіцэ-прэм'ер і міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф ГаўкоўскіPAP/Leszek Szymański

Ёсць доказы таго, што гэта Расія і Беларусь стаяць за дэзынфармацыяй, звязанай з нядаўнімі актамі дыверсіі на чыгунцы ў Польшчы, заявіў віцэ-прэм'ер і міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі (Krzysztof Gawkowski).

Паводле яго, групы, якія распаўсюджваюць дэзынфармацыю па гэтай справе, спрабуюць падзяліць польскае грамадства:

- Кампаніі дэзынфармацыі па гэтай справе засяроджваліся на некалькіх аспектах. Першы, што за актамі дыверсіі на чыгунцы стаіць Украіна – ужо вядома, што гэта няпраўда. Другі, што польскія службы ўтойваюць нейкую інфармацыю пра інцыдэнты на чыгунцы. І трэці, падвярганне аўтарытэту дзяржавы; быццам бы, улады не спраўляюцца з крызіснымі сітуацыямі.

Міністр Кшыштаф Гаўкоўскі нагадаў, што Польшча выдзяляе рэкордныя сумы на барацьбу з дэзынфармацыяй, у прыватнасці, сёлета – гэта 25 мільёнаў злотых.

IAR/аз

Польшча і Украіна будуць супрацоўнічаць па справе актаў дыверсіі

24.11.2025 18:00
Як стала вядома, адзін з украінцаў, падазраваных у дыверсіі на польскай чыгунцы, раней быў асуджаны за падобнае злачынства ва Украіне.

Еўракамісія акажа дапамогу дзяржавам, якія сталі ахвярамі расійскіх і беларускіх гібрыдных атак

26.11.2025 16:38
«Адзінства — наш важнейшы актыў».