Беларуская Служба

Еўракамісія акажа дапамогу дзяржавам, якія сталі ахвярамі расійскіх і беларускіх гібрыдных атак

26.11.2025 16:38
«Адзінства — наш важнейшы актыў».
-    ()   -    .
Прэс-канферэнцыя еўракамісара Валдзіса Дамброўскіса (злева) і выканаўчага віцэ-прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Раксаны Мінзату.Фота: EPA/RONALD WITTEK

Еўрапейская камісія паабяцала падтрымаць краіны, якія сталі ахвярамі гібрыдных атак з боку Расіі і Беларусі. Віцэ-прэзідэнт Камісіі Раксана Мінзату (Roxana Minzatu) згадала пра гэта падчас дэбатаў на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу, хоць і не паведаміла падрабязнасцей. Дэбаты былі арганізаваны ў адказ на акты дыверсій у Польшчы, разбурэнне чыгуначных шляхоў і парушэнне паветранай прасторы ЕС дронамі і самалётамі.

— Гэтыя інцыдэнты правяраюць нашу рашучасць, правяраюць нашы сістэмы і спрабуюць унесці разлад у жыццё нашых грамадзян. Наш адказ павінен быць адзіным і рашучым. Адзінства — наш важнейшы актыў. Мы назіраем гібрыдныя атакі ў паветры, на сушы і на моры, накіраваныя на кібер- і інфармацыйныя сектары. Наш адказ павінен ахопліваць іх усе, ад сістэм барацьбы з беспілотнікамі да маніторынгу ўсёй крытычна важнай інфраструктуры па ўсім ЕС.

Дэпутаты Еўрапарламента ад большасці палітычных партый заклікалі да рашучых дзеянняў супраць Расіі і Беларусі, да санкцый, да ўключэння іх у спіс краін, якія падтрымліваюць тэрарызм, і да эмбарга на ўсе энергетычныя рэсурсы. З іншага боку, ультраправыя адхілілі гэтыя прапановы, абвінаваціўшы іх у русафобіі.

IAR/нг

Дэпутаты Еўрапарламента абмяркуюць апошнія акты дыверсіі на чыгунцы ў Польшчы

26.11.2025 08:13
Правесці дэбаты заклікалі польскія дэпутаты Еўрапарламента.

Старшыня Еўракамісіі згадала дзяўчынку, грамадзянку Польшчы, якая загінула ва Украіне

26.11.2025 10:38
У Страсбургу адбываюцца дэбаты на тэму вайны ва Украіне.