Адзначаецца, што ён зменіць на гэтай пасадзе дзейнага кіраўніка ведамства Давіда Барнеа пасля заканчэння яго пяцігадовага тэрміну паўнамоцтваў у чэрвені 2026 года, піша nashaniva.com.
Прашэнне Нетаньягу аб прызначэнні Гофмана сёння прадстаўлена Кансультацыйнаму камітэту краіны па прызначэннях на кіраўнічыя пасады.
Раман Гофман нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мазыры, у 1990‑м яго сям'я выехала з СССР у Ізраіль.
Генерал-маёр Раман Гофман мае вялікі досвед у ваеннай справе. Раней ён займаў аператыўныя і камандныя пасады ў арміі Ізраіля. Ён таксама ўдзельнічаў у прыняцці рашэнняў падчас ваенных дзеянняў на ўсіх франтах і знаходзіўся ў пастаянным кантакце з усімі разведвальнымі службамі, асабліва з Масадам. Акрамя таго, Гофман асабіста браў удзел у баявых дзеяннях і атрымаў раненні ў сектары Газа.
Адметна, што Гофман не першы ўраджэнец Беларусі, які кіраваў славутым Масадам. У 1948‑1963 гадах Масадам кіраваў Ісер Харэль (Ізраіль Гальперын), які нарадзіўся ў 1912 годзе ў Віцебску і які асабіста ўзначальваў аперацыю па захопе ў Аргенціне ў 1960 годзе нацысцкага злачынцы Адольфа Эйхмана.
вх