Беларуская Служба

За першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі

08.12.2025 17:26
Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і ЕС працягваецца з вясны 2021 году.
Польскія памежнік на ахове дзяржаўнай мяжыКрыніца: Straż Graniczna RP

39 спробаў незаконнай міграцыі на сваю тэрыторыю з Беларусі зафіксавалі за першы тыдзень снежня суседнія з Беларуссю краіны Еўрасаюза, паведамляе Радыё «Свабода».

Пра гэта сведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналіз звестак іх памежных службаў.

Латвія зафіксавала 36 спробаў, Польшча – 3, на мяжы з Літвой спробы яе парушэння зафіксаваныя не былі.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года актыўнасць мігрантаў у статыстычным выражэнні знізілася ў 7,3 разу, у параўнанні з першым тыднем снежня 2023 году – у 4,6 разу.

З пачатку 2025 года суседнія з Беларуссю краіны ЕС зафіксавалі 42 тыс. 322 спробы незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыі (Польшча – 28 тыс. 838, Латвія – 11 тыс. 877, Літва – 1 тыс. 607). Гэта на 18,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года, і на 1,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года (41 тыс. 533).

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і ЕС працягваецца з вясны 2021 году.

вс