Беларуская Служба

Паездка ў Беларусь стала прычынай канфлікту ў польскай Вышэйшай кантрольнай палаце

09.12.2025 11:08
Паездка прадстаўнікоў Вышэйшай кантрольнай палаты (NIK) у снежні 2021 года ў Мінск стала прычынай канфлікту ў кіраўніцтве палаты, па справе гадамі цягнецца судовае разбіральніцтва. Пра справу на днях напісала выданне «Rzeczpospolita».
Мяжа БеларусіФота: gpk.gov.by

Кіраўнік Вышэйшай кантрольнай палаты Мар'ян Банась падаў хадайніцтва аб звальненні сваёй намесніцы Малгажаты Матылавай. Паводле звестак «Rzeczpospolita», падставай для гэтага нібыта стала яе «непадпарадкаванне», гэта значыць, што ў студзені 2022 года яна без згоды старшыні прысутнічала на пасяджэнні парламенцкай камісіі, якая расследавала паездку дэлегацыі NIK у Беларусь.

Паездка, пра якую ідзе гаворка, адбылася ў снежні 2021 года. Пяць прадстаўнікоў польскай палаты, у тым ліку сын старшыні Якуб Банась, які быў сацыяльным дарадцам Мар’яна Банася, адправіліся ў Мінск на сустрэчу з Кантрольнай палатай РБ. Візіт быў прысвечаны праверцы Белавежскай пушчы, у тым ліку «дзікай фаўны і флоры».

Дазвол на паездку выдаў сам Марʼян Банась, не параіўшыся са сваімі намеснікамі. Гэтае рашэнне выклікала хвалю крытыкі і абвінавачванняў у дзеяннях, якія «супярэчаць інтарэсам польскай дзяржавы» і «легітымізацыі дыктатара».

Цяпер паміж Мар’янам Банасем і яго намеснікамі ідзе працаўнічая судовая спрэчка адносна ўдзелу апошніх у паседжанні Сейму.

ав