Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У адной Мінскай вобласці за 5,5 гадоў у суды накіравалі звыш 1,5 тыс. спраў аб «экстрэмісцкіх матэрыялах»

05.08.2026 17:21
З 2020 года ўлады Беларусі выкарыстоўваюць гэты спіс для масавых рэпрэсіяў і барацьбы з іншадумствам.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Паводле інфармацыі сілавікоў, на якія спасылаецца Праваабарончы цэнтар «Вясна», у першым паўгоддзі 2026 года асноўная ўвага надавалася папулярным інтэрнэт-пляцоўкам — YouTube, Telegram, Instagram і Threads.

За гэты перыяд пракуроры Мінскай вобласці накіравалі ў суды 174 заявы аб «экстрэмісцкіх матэрыялах». Па стане на пачатак ліпеня суды разгледзелі і задаволілі 146 з іх, уключыўшы гэтыя рэсурсы ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе Радыё «Свабода».

Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. У гэтым пераліку змешчаныя назвы тысячаў «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстанне якіх прадугледжана адказнасць.

У пераліку — сайты, тэлеграм-каналы, уліковыя запісы і старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў сеціве, маркі, значкі, кампкт-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.

З 2020 года ўлады Беларусі выкарыстоўваюць гэты спіс для масавых рэпрэсіяў і барацьбы з іншадумствам.

вс