Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Іван Краўцоў склаў абавязкі сакратара Каардынацыйнай рады. Цяпер будзе дэлегатам

10.08.2026 11:54
Бяззменны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў заявіў пра завяршэнне сваёй працы на гэтай пасадзе.
 .
Іван Краўцоў.Фота: Наша Ніва

Прычынай такога кроку, паводле Краўцова, стала зацягванне працэсу абрання новага сакратара — паведамляе «Наша Ніва».

— З улікам таго, што прайшло больш за два месяцы з абрання новага складу, а выбары сакратара так і не прызначаны, ад сёння я завяршаю выкананне абавязкаў сакратара КР, і жадаю поспеху ўсім у працягу надзвычай прадуктыўнай працы, — напісаў з сарказмам Краўцоў.

Часова выконваць абавязкі кіраўніка Сакратарыята да выбараў новага сакратара будзе Яўген Каравулаў з фракцыі «Моладзевы наступ» мінулага склікання.

Складаючы паўнамоцтвы сакратара, Краўцоў аднавіў свой мандат дэлегата КР.

Паводле статуту КР, кіраўнік сакратарыята не можа сумяшчаць сваю пасаду з мандатам дэлегата.

нг