Прававую пазіцыю аб магчымасці атрымання беларусамі нацыянальных пашпартоў абнавіла міграцыйная служба Швецыі. У дакуменце зазначаецца, што існуючая інфармацыя «сведчыць аб тым, што грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, не могуць аформіць новыя пашпарты праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы сваёй краіны».
Аўтары дакумента спаслаліся на заяву Спецыяльнага дакладчыка ААН, дзе пазначана, што ўказ Лукашэнкі, які абмежаваў консульскія функцыі дыппрадстаўніцтваў, «уяўляе сабой злоўжыванне мерамі бяспекі і з'яўляецца часткай наўмыснай палітыкі пакарання беларусаў у выгнанні, у тым ліку праваабаронцаў, журналістаў і прадстаўнікоў апазіцыі, за іх меркаванне».
— У існуючых абставінах не варта падахвочваць грамадзян Беларусі выязджаць на радзіму для атрымання пашпарта. На практыцы гэта азначае, што грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, не могуць атрымаць дакумент, сапраўдны ў якасці пашпарта, — паказана ў дакуменце.
На гэтай падставе беларусы ў Швецыі могуць прэтэндаваць на атрыманне пашпарта замежніка. Аднак гэты дакумент не будзе сапраўдным для паездак на радзіму.
Нагадаем, у сакавіку 2024 года дарадца Святланы Ціханоўскай па Канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька паведаміў, што Швецыя не будзе патрабаваць у беларусаў сапраўдныя дакументы і беларускі пашпарт пры легалізацыі для атрымання мясцовых дакументаў, а таксама не будзе патрабаваць дакументы, якія патрабуюць вяртання.
Люстэрка/ав