Літва плануе ўзмацніць абарону мяжы з Беларуссю і Расіяй. Урад краіны прыняў прапановы Мінабароны пра капанне равоў шырынёй у дзясяткі метраў, а таксама аднаўленне балот, паведамляе «Еўрарадыё».
Сродкі контрмабільнасці плануецца разгарнуць на ўчастках шырынёй 20 метраў (у асобных месцах – да 150 м). Гэта разнастайныя віды загародаў – процітанкавыя равы і «вожыкі», «зубы дракона» ды іншыя. Колькасць пунктаў захоўвання такіх сродкаў вырасла з 27 да 50. Усе мерапрыемствы, у тым ліку падрыхтоўка мастоў да мінавання, павінны закончыцца да 31 снежня 2028 года.
Таксама для спынення наступу літоўцы плануюць аднавіць балоты каля мяжы. Гэты праект мяркуецца завяршыць да канца 2030 года.
На літоўска-беларускай мяжы знаходзіцца каля 59 тыс. гектараў балот, каля паловы з іх асушаныя.
У Мінабароны Літвы падлічылі, што на гэтыя дадатковыя меры можа спатрэбіцца 50 млн еўра са сродкаў, вылучаных бюджэтам на 2026-2030 гады.
вс