Пра гэта ў Facebook са спасылкай на свае крыніцы паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, адзначаецца ў ТК-Вясна.
— У зняволенні ён падвяргаўся зневажальнаму абыходжанню і працягламу ўтрыманню ў ШІЗА. Паводле наяўнай інфармацыі, у 2023 годзе ён правёў там каля 150 сутак. Ігар памёр у зняволенні.
Ігар Пастноў нарадзіўся ў Віцебску ў 1968 годзе. Ён з «чырвоным» дыпломам скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, а пазней атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці «псіхіятрыя».
Як паведамляе «Віцебская Вясна», у наваполацкую ПК № 1 Пастноў трапіў, паводле некаторых крыніц, пасля канфлікту з уладамі Докшыцкага раёна. Паведамлялася, што яму пагражалі «адпомсціць» за прынцыповы прафесійны падыход.
Калі адбыўся суд, у чым менавіта абвінавацілі Ігара Пастнова і якое пакаранне яму прызначылі, застаецца невядомым. Былыя зняволеныя ПК № 1 раней распавядалі пра здзекі з боку адміністрацыі і цяжкае становішча мужчыны за кратамі.
яс