Беларуская Служба

Анджэй Дуда ўшанаваў памяць мірных жыхароў, якія загінулі ў паўстанні

01.08.2019 12:17
У баях падчас Варшаўскага паўстання загінулі не толькі паўстанцы, але і мірныя жыхары. Яны складалі самую вялікую частку ахвяр.
 .
Анджэй Дуда.PAP/Wojciech Olkuśnik

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўсклаў кветкі каля памятнай шыльды 2,5 тысячам ахвяр, забітым на варшаўскай Волі ў першыя дні паўстання. Прэзідэнт казаў, што Разьня на Волі і масавыя злачынствы ў 1944 годзе – гэта цана, якую жыхары акупаванай сталіцы заплацілі за паўстанцкі зрыў:

- Гэта была тагачасная рэчаіснасць. Гэта была цана, якую жыхары Варшавы і цэлы горад заплацілі за памкненні да свабоды. Яны з упэўненасцю заслугоўваюць таго, каб мы пра іх памяталі, ушаноўвалі месцы і тых, хто аддаў сваё жыццё, каб Польшча зноў была свабоднай.

У баях падчас Варшаўскага паўстання загінулі не толькі паўстанцы, але і мірныя жыхары. Яны складалі самую вялікую частку ахвяр. Мяркуецца, што немцамі маглі быць забітыя 150-200 тысяч жыхароў Варшавы.

ав