Беларуская Служба

Дэлегацыя польскага Сейму наведвае Беларусь

21.08.2019 12:23
Польская дэлегацыя правядзе перамовы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Kościół w Naroczy
Kościół w NaroczyWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Польскія парламентарыі на чале з намеснікам старшыні Сейму Рышардам Тарлецкім з двухдзённым візітам прыбываюць ў Беларусі. Польская дэлегацыя правядзе перамовы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

22 жніўня палякі прымуць удзел ва ўрачыстым адкрыцці памятнай табліцы прысвечанай жонцы прэзідэнта Леха Качыньскага Марыі Качыньскай. Прэзідэнцкая пара разам з 94 прадстаўнікамі польскай эліты загінула ў авіякатастрофе пад Смаленскам у 2010 годзе.

Сужэнка польскага прэзідэнта Марыя Качыньскага нарадзілася ў беларускім мястэчку Нарач. Гаворыць пробашч нарачанскага касцёлу святога Апостала Андрэя айцец Бернард.

«Яна нарадзілася на тэрыторыі нашай парафіі і прыняла хрэст у нашым касцёле. 21 жніўня Марыі Качыньскай споўнілася бы 77 гадоў».

Памятная табліца будзе размешчаная на мурах касцёлу, з ініцыятывай яе стварэння выступілі жыхары Нарачы. Задума была падтрыманая Амбасадай Польшчы ў Мінску.

IAR/эж