Беларуская Служба

Польшча плаціць украінцам за спозненыя рашэнні дзяржустаноў

22.08.2019 10:04
Суды прызналі іншаземцам у звыш 100 справах 196 тыс. злотых кампенсацыі.
Ваяводзкае ўпраўленне па справах іншаземцаўmazowieckie.pl

Урад Польшчы плаціць за неэфектыўную сістэму легалізацыі працы іншаземцаў, чытаем у газеце Rzeczpospolita. Суды прызналі іншаземцам у звыш 100 справах 196 тыс. злотых кампенсацыі. Актуальна чакаюць разгляду яшчэ 183 пазовы іншаземцаў супраць ваяводскіх упраўленняў.

- У нас ёсць інфармацыя, што суды таксама прызнаюць рацыю працадаўцам і выносіць прысуды, паводле якіх дзяржава павінна ім выпаліць буйныя кампенсацыі, – кажа газеце адвакат Пшэмыслаў Цішэк. А таму, што як іншаземцы, так і польскія прадпрымальнікі нясуць страты ў сувязі з зацягнутым на месяцы працэсам выдачы дазволу на пражыванне і працу ў Польшчы. За гэты час прадпрымальнікі трацяць кантракты, а іншаземцы – працу, патлумачыў Цішэк.

У ваяводскіх упраўленнях перш за ўсё не хапае кадраў, адзначае Лукаш Дудзік з агенцтва Randstad Polska, якое шукае працаўнікоў за мяжой. І падказвае, што трэба зрабіць, каб выправіць сітуацыю: перш за ўсё прадоўжыць з 6 месяцаў да 18 дазвол на працу ў Польшчы для іншаземца на аснове заявы працадаўца.

яс