Беларуская Служба

Сілескія бальніцы атрымаюць дадатковыя 46 мільёнаў злотых

10.09.2019 13:11
У рамках праекта так званай бальнічнай сеткі медыцынскія ўстановы ў Польшчы атрымаюць дадатковыя 344 мільёны злотых (амаль 79,5 мільёнаў еўра).
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальны фонд аховы здароўя выдзеліць бальніцам у Сілезіі дадатковыя 46 мільёнаў злотых (больш за 10,5 мільёна еўра). Паводле кіраўніка сілескага аддзелу Нацыянальнага фонду аховы здароўя Пятра Новака (Piotr Nowak), падтрымку атрымаюць 44 бальніцы.

- Адна бальніца можа атрымаць ад 500 тысяч да 3 мільёнаў злотых. На што сродкі могуць быць прызначаныя? Іх мэта непазначаная. Дырэктары могуць прызначыць іх на мэты, якія для іх прыярытэтныя.

Намеснік дырэктара ваяводскай бальніцы ў гарадку Ястшэмбе-Здруй (Jastrzębie-Zdrój) Марыя Завада (Maria Zawada) кажа, што патрэб шмат.

- Гэта дазволіць нам вярнуць 10% нашых даўгоў, якія маем у нашых розных пастаўшчыкоў, напрыклад, у пастаўшчыкоў лекаў і іншых вырабаў фармацэўтычнай прамысловасці.

Гэта ўжо трэці транш сродкаў, якія цягам апошняга часу атрымалі бальніцы.

У рамках праекта так званай бальнічнай сеткі медыцынскія ўстановы ў Польшчы атрымаюць дадатковыя 344 мільёны злотых (амаль 79,5 мільёнаў еўра).

Як паведаміў міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski), грошы атрымае амаль 400 бальніцаў, у сярэднім кожная з іх па мільён злотых.

Змены, якія тычацца дадатковых сродкаў для бальніцаў, уступяць у сілу з новага года.

аз