Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы: Мы ствараем дзяржаву сацыяльнай справядлівасці

28.09.2019 12:23
Напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 13 кастрычніка, у Польшчы разгортваюцца агітацыйныя кампаніі розных палітычных груповак, у тым ліку кіроўнай права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць».
Матэвуш Маравецкі падчас агітацыі ў Цяханаве PAP/Marcin Obara

Кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што перыяд кіравання партыі «Права і справядлівасці» вярнуў польскай дзяржаве спраўнасць. 27 верасяня ў рамках выбарчай агітацыі польскі прэм’ер наведаў горад Цяханаў, што пад Варшавай.

Паводле Матэвуша Маравецкага, спраўнае функцыянаванне дзяржавы, сярод іншага выражаецца, ва ўшчыльненні падатковай сістэмы і добрым стане дзяржаўных фінансаў.

-Пераможная барацьба з падатковай мафіяй давяла да таго, што мы пачалі жыць у іншай краіне. Гэта і з’яўляецца элементарнай, праславутай спраўнасцю дзяржавы. Дастаткова прыгледзецца асобным раздзелам нашага бюджэту.

Таксама прэм’ер сцвердзіў, што ўрадаванне яго партыі дапамагло «да пэўнай ступені» аднавіць сацыяльную справядлівасць. Як прыклад, Матэвуш Маравецкі пералічыў адмену падаходнага падатку для моладзі маладзейшай за 26 гадоў.

Напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 13 кастрычніка, у Польшчы разгортваюцца агітацыйныя кампаніі розных палітычных груповак, у тым ліку кіроўнай права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць».

IAR/эж