Беларуская Служба

ІНП будзе назіраць за эксгумацыямі ў Драгобычы

19.10.2019 15:11
Украінскі бок запрасіў спецыялістаў з Польшчы ў характары назіральнікаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:PeterDargatz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Спецыялісты Інстытуту нацыянальнай памяці былі запрошаны да ўдзелу ў пошуку парэшткаў ахвяраў камунізму ў Драгобычы на захадзе Украіны. Як паясняе віцэ-старшыня Інстытута нацыянальнай памяці, гаворка ідзе пра працу на тэрыторыі былой турмы НКУС.

Кшыштаф Швагжык (Krzysztof Szwagrzyk) заявіў, што Інстытут нацыянальнай памяці накіраваў ва Украіну двое супрацоўнікаў.

- ІНП будзе назіральнікам – у такім характары мы былі там запрошаныя. Двое нашых супрацоўнікаў будзе аналізаваць працы, якія там адбываюцца. Мы пастараемся таксама сабраць дастаткова матэрыялу, каб у будучыні можна было ідэнтыфікаваць частку астанкаў. У нас няма сумневаў, што сярод іх ёсць таксама астанкі грамадзянаў даваеннай Польшчы.

У цяперашні час работы ў гэтым месцы, то бок на тэрыторыі былой турмы НКУС у Драгобычы, праводзіць украінскі бок.

аз