У 2020 годзе PERN SA, кампанія па эксплуатацыі нафтаправодаў, адна з вядучых польскіх фірмаў па транспарціроўцы і захоўванні нафты, выдаткуе 1 мільярд злотых (амаль 235 мільёнаў еўра) на інвестыцыі і рамонты. У наступным годзе планы прадугледжваюць павелічэнне нафтавага тэрмінала ў Гданьску, пашырэнне і будаўніцтва новых паліўных сховішчаў, а таксама будаўніцта газаправода Баронаў-Тшэбіня (Boronów-Trzebinia) на поўдні Польшчы.
Старшыня PERN SA Ігар Васілеўскі (Igor Wasilewski) сказаў, што ў 2020 годзе толькі на адны інвестыцыі кампанія выдаткуе 550 мільёнаў злотых (больш за 129 мільёнаў еўра)
- Астатняя частка выдаткаў - гэта інвестыцыйныя дзеянні, якія ажыццяўляюцца ў рамках нармальнай працы кампаніі ў галіне мадэрнізацый і рамонтаў. Абагульняючы: гэта велізарны інвестыцыйны высілак, які неабходна рэалізаваць тэрмінова. Гаворка ідзе таксама пра мадэрнізацыю інфраструктуры PERN, то бок базаў паліва, сыравіны і г.д. Гэта таксама чыгуначная і дарожная інфраструктура.
Інвестыцыйны план на наступны год на 110% перавысіць план, рэалізаваны ў 2019 годзе, і ў чатыры разы інвестыцыі, рэалізаваныя ў 2018.
Сумарныя інвестыцыйныя планы кампаніі на 2018-2022 гады складаюць 3 мільярды 100 мільёнаў злотых (амаль 728 мільёнаў еўра).
аз