Галоўнае месца каталіцкага рэлігійнага культу ў Польшчы, санктуарый Ясная Гара гатовы да каляднага прыёму паломнікаў. Ля галоўных варот манастыра ўстаноўленая 16-метровая калядная ёлка. «Знешні аспект таксама мае значэнне», – сказаў настаяцель Яснай Гары, манах Мар'ян Валігура.
Паводле яго, манахі стараюцца, каб Ясная Гара была поўная святла, бо асвятленне Яснай Гары – сведчанне «нашай радасці і сімвал святла, якое мы хочам насіць у нашых сэрцах».
З нагоды надыходзячых святаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў усіх палякаў.
Кіраўнік краіны зазначыў у віншаванні, што для яго Каляды, як і для многіх семʼяў у Польшчы, гэта час сустрэч з сямʼёй і сябрамі.
вс
на фота: манастыр на Яснай Гары