Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы з жонкай павіншаваў палякаў з Раством (ВІДЭА)

24.12.2019 14:44
«Памятайце ў гэтае свята пра тым, хто мае патрэбу ў дапамозе, праявіце сэрца і дабрыню адносна тых, хто яе, магчыма, не адчувае штодня».
       -
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай Конхаўзэр-Дудай www.prezydent.pl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата Конхаўзэр-Дуда павіншавалі палякаў у краіне і за мяжой са святам Раства.

«Жадаем вам дабрабыту, міру, радасці і шмат пазітыўных момантаў, праведзеных з сям'ёй і блізкімі людзьмі», – зазначыла ў звароце прэзідэнцкая пара.

«Памятайце ў гэтае свята пра тым, хто мае патрэбу ў дапамозе, праявіце сэрца і дабрыню адносна тых, хто яе, магчыма, не адчувае штодня», – гаворыцца ў віншаванні кіраўніка Польшчы і першай лейдзі.

З каляднымі святамі палякаў таксама павіншаваў прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Згодна з заходняй хрысціянскай традыцыяй, за каляднай вячэрай вернікі збіраюцца 24 снежня, а Каляды адзначаюць 25 і 26 снежня.

вс