Паводле дадзеных Польскай турыстычнай палаты, калядныя і навагоднія паездкі з кожным годам становяцца ўсё больш папулярнымі. «Кліенты пачынаюць браніраваць гэтыя паездкі летам, калі даступныя самыя вялікія зніжкі на гэты перыяд».
Сёлета, як і ў папярэднія гады, нумар адзін у спісе замежных паездак палякаў стаў Егіпет, які займае больш чым 40% рынку, адметна, што доля егіпецкага напрамку расце ў тэмпе 23% на год. Другое месца занялі Канарскія выспы, на іх прыпадае 16,4%.
Даследаванні рынку, зладжаныя Польская турыстычнай палатай, таксама давялі, што вялікай папулярнасцю ў палякаў падчас святаў карыстаюцца паездкі на Мальту, Кіпр і ў Марока. Як паведамляе партал Палаты, гэта найбліжэйшыя да Польшчы краіны, дзе можна разлічваць на летнюю тэмпературу.
З экзатычных напрамкаў самымі папулярнымі сталі турыстычныя паездкі на Кубу, Мадагаскар, Тайланд, В'етнам і ў Арабскія Эміраты.
РАР/эж