Беларуская Служба

З новага году ў Польшчы падаражэюць алкаголь і тытунёвыя вырабы

31.12.2019 09:11
Згодна з законапраектам, стаўкі акцызнага падатку на згаданыя вырабы вырастуць на 10%.
Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Надоечы ва ўрадавым выданні быў апублікаваны закон аб павышэнні акцызнага падатку на алкаголь і тытунёвыя вырабы.

Згодна з законапраектам, з новага года стаўкі акцызаў на алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы, а таксама на вадкасць для электронных цыгарэт і інавацыйную прадукцыю вырастуць на 10%.

Напрыклад, пачак цыгарэт у сярэднім падаражэе прыблізна на 1 злоты, а паўлітровая бутэлька гарэлкі на 1 злоты і 40 грошаў.

Паводле ацэнак урада, дзякуючы павелічэнню акцызу, у дзяржаўны бюджэт паступяць дадатковыя амаль 700 мільёнаў злотых.

аз