Беларуская Служба

Польскія авіялініі LOT адкрыюць рэгулярны рэйс з Варшавы ў Вашынгтон

30.12.2019 15:23
З другога чэрвеня самалёты перавозчыка будуць лятаць у сталіцу ЗША тры разы ў тыдзень – у аўторкі, пятніцу і нядзелю.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Авіярэйсы будзе абслугоўваць самалёт тыпу Boeing 787.

Дырэктар авіялініяў Рафал Мільчарскі падкрэслівае, што кампанія стала разбудоўвае спалучэнні ў ЗША:

- 4 жніўня ў Сан-Францыска. Гэта новы рэйс з Кракава з траўня 2020 году. З Кракава ў Чыкага колькасць рэйсаў з летняга сезону вырасце да пяці ў тыдзень.

На неабходнасць рэйсу з Варшавы ў Вашынгтон увагу звяртала кіраўніцтва аэрапорту Шапэна, паколькі паміж гарадамі назіраецца вялікі рух прадстаўнікоў бізнесу і турыстаў.

ав