Беларуская Служба

Сёлета авіякампанія LOT выпрацуе меншы прыбытак, чым планавала

31.12.2019 14:03
Вялікі ўплыў на гэта мелі праблемы з самалётамі Boeing 787 - MAX 8, якія часова былі выведзеныя з эксплуатацыі.
Аўдыё

“Фінансавы вынік польскай авіякампаніі LOT за 2019 год будзе горшы, чым раней планаваны”, - заявіў старшыня кампаніі. У 2019 годзе LOT выпрацаваў чысты прыбытак у памеры 45 мільёнаў злотых (больш за 10.5 мільёна еўра).

Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski) падкрэсліў, што шмат залежыць ад таго, ці авіякампанія атрымае кампенсацыю ад канцэрну Boeing за прымусовы вывад з эксплуатацыі самалётаў 737 - MAX 8.

Старшыня LOT прызнаў, што 2019 год не быў найлепшым для польскага перавозчыка перш за ўсё з-за праблем машынамі.

- Асноўнай праблемаў было вывядзенне з эксплуатацыі самалётаў Boeing 737 - MAX 8, якіх да гэтай пары кампанія павінна мець у сваім флоце 14. Гэта была для нас вялікая праблема, якую мы былі прымушаныя нейкім чынам вырашыць. У нас былі таксама праблемы з рухавікамі Rolls-Royce, якія працуюць у самалётах Boeing 787 - Dreamliner. У нас было таксама шмат праблем з еўрапейскай паветранай прасторай.

У наступным годзе польскі авіяперавозчык плануе запусціць некалькі новых міжнародных злучэнняў. У тым ліку, у чэрвені LOT пачне лётаць з Варшавы ў Вашынгтон, а ў жніўні ў Сан-Францыска. Плануюцца і іншыя новыя маршруты. Авіякампанія запусціць рэгулярныя рэйсы з Кракава ў аэрапорт Джона Кенэдзі ў Нью-Ёрку і павялічыць частоту рэйсаў з Кракава ў Чыкага.

аз