Беларуская Служба

Мінабароны: 2019 год быў важны для абароны краіны

31.12.2019 15:11
Паводле Марыюша Блашчака, адной з найважнейшых падзеяў былі дэкларацыі, якія прэзідэнты Польшчы і ЗША падпісалі ў чэрвені ў Вашынгтоне.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: expresselblag /pixabay.com/CC0 Public Domain

План тэхнічнай мадэрнізацыі польскай арміі да 2035 году, набыццё сістэмаў Patriot і HIMARS , а таксама дэкларацыі, датычныя ваеннага супрацоўніцтва з ЗША – гэта, паводле кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны, найважнейшыя падзеі ў абароннай галіне ў мінулым годзе.

Паводле міністра Марыюша Блашчака, 2019 год быў важны для абароны Польшчы. Паводле яго, адной з найважнейшых падзеяў мінаючага году былі дэкларацыі, якія прэзідэнты Анджэй Дуда і Дональд Трамп падпісалі ў чэрвені ў Вашынгтоне.

- Несумненна найважнейшымі былі дзве дэкларацыі, у тым ліку датычныя пастаяннай прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы, а таксама павелічэння колькасці амерыканскіх жаўнераў. Гэта поспех, які зводзіцца да пашырэння супрацы са Злучанымі Штатамі Амерыкі.

У якасці поспеху ў 2019 годзе кіраўнік Мінабароны назваў, сярод іншага, падрыхтоўку плану тэхнічнай мадэрнізацыі, які дазволіць набыць для арміі сучаснае абсталяванне на працягу 15 гадоў.

У сваю чаргу, сярод заключаных кантрактаў, Марыюш Блашчак назваў кантракт на пастаўкі комплексаў Patriot і HIMARS, а таксама перамовы па справе знішчальнікаў F-35.

аз