Беларуская Служба

У барацьбе за пасаду прэзідэнта «Зялёныя» падтрымаюць Малгажату Кідаву-Блоньску

20.02.2020 12:59
«Вельмі цешуся, што Малгажата Кідава-Блоньска пагадзілася падтрымаць нашыя пастулаты».
            -
Намесніца старшыні Сейму і кандыдат буйнейшай апазіцыйнай партыі Польшчы «Грамадзянская платформа» Малгажата Кідава-Блоньска PAP/Darek Delmanowicz

У прэзідэнцкай выбарчай кампаніі польская партыя «Зялёныя» выступіць у падтрымку кандыдата буйнейшай апазіцыйнай партыі «Грамадзянскай платформа». Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Сейме сустаршыня партыі «Зялёныя» Малгажата Трач (Małgorzata Tracz). Палітык дадала, што ў штабе Кідавы-Блоньскай будуць працаваць некалькі чалавек з «Зялёных».

Дэпутат Сейму Малгажата Трач заявіла, што ў кампаніі кандыдаткі «Грамадзянскай платформы» яна будзе адказваць за пытанні, звязаныя з аховай навакольнага асяроддзя:

-Вельмі цешуся, што Малгажата Кідава-Блоньска пагадзілася падтрымаць нашыя пастулаты: барацьбу з кліматычным крызісам і поўную адмову ад выкарыстання выкапнёвых відаў паліва, у тым ліку вугалю, у энергетыцы да 2040 года.

Намесніца старшыні Сейму і кандыдат буйнейшай апазіцыйнай партыі Польшчы «Грамадзянская платформа» Малгажата Кідава-Блоньска падзякавала прыхільнікам партыі «Зялёныя» за іх падтрымку.

Нагадаем, першыя тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 10 траўня.

IAR/эж

Адкрыты гей пазмагаецца за пасаду прэзідэнта Польшчы

20.01.2020 12:54
43-гадовы Роберт Бедрань – дэпутат Еўрапейскага парламента, дзе ён узначальвае Дэлегацыю па Беларусі,  быў мэрам Слупску і дэпутатам польскага Сейму.

Прэзідэнт заклікае весці культурную выбарчую кампанію

19.02.2020 13:50
Анджэй Дуда заклікаў весці агітацыйную кампанію, грунтуючыся на на ўзаемнай павазе і культуры.