Беларуская Служба

Польскі Сенат разглядае законапраект па каронавірусе

06.03.2020 16:12
Сёння верхняя палата польскага парламента сабралася на спецыяльнае паседжанне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Mateusz Marek

У парадку дня толькі адзін пункт – разгляд законапраекта аб спецыяльных рашэннях, звязаных з барацьбой з каронавірусам.

Сейм прыняў яго на пазачарговым пасяджэнні ў панядзелак. Учора законапраект разглядалася заканадаўчай і медычнай камісіямі Сенату, якія рэкамендавалі прыняць законапраект без паправак.

У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных міністэрстваў і ўстаноў, якія адказвалі на пытанні сенатараў, а таксама прадстаўнікі арганізацыяў працадаўцаў, лекараў і фармацэўтаў, якія агучылі свае патрабаванні. Большасць палажэнняў закона будуць дзейнічаць цягам 180 дзён.

Закон аб каронавірусе, у прыватнасці, прадугледжвае, што асобы, якія заразяцца інфекцыйным захворваннем, будуць падлягаць абавязковай шпіталізацыі.

Законапраект таксама ўводзіць для працадаўцаў магчымасць даручаць працаўнікам выдаленую працу для перадухілення ўзнікнення каронавірусу.

Закон таксама прадугледжвае магчымасць выплаты кампенсацыі ў выпадку закрыцця ясляў, дзіцячага садка ці школы не больш за чатырнаццаць дзён.

юл