Больш за 40 замежнікаў, сярод іншых з Егіпта, Беларусі, Украіны, Туніса здавалі дзяржаўны экзамен па польскай мове ў Беластоцкім тэхналагічным універсітэце.
Усе жывуць і працуюць у Польшчы а залік патрэбны ім для атрымання грамадзянства.
- Я з Тунісу, я з Егіпту. У мяне гастраном, таксама я здаю ў арэнду некалькі пакояў для турыстаў. Я з Беларусі. Я тут вучуся і працую, планую заставацца ў Польшчы. Я вучуся на другім курсе лагістыкі. Штодня выкарыстоўваю польскую мову і цяпер зусім не хвалююся.
Аліна Яблоньска- Домурант выкладчыца польскай мовы Беластоцкага Тэхнічнага Універсітэта адзначае, што станоўчы вынік экзамену па польскай мове дае права падаваць заяўкі на грамадзянства, Карту паляка, пастаяннае жыхарства.
- Вельмі многа медыкаў прыходзіць на экзамен, многа чыноўнікаў, юрыстаў. Іспыт складаецца з пісьмовай і вуснай частак.
Дагэтуль у Беластоцкім тэхналагічным універсітэце 180 чалавек прынялі ўдзел у чатырох экзаменах па польскай мове, з якіх 172 прайшлі іспыт з пазітыўным вынікам. Афіцыйныя вынікі будуць вядомыя ў траўні.
яс