Паводле дадзеных Еўрастату, узровень беспрацоўя ў Польшчы ў студзені складаў 2,9%. У студзені 2019 году гэта былі 3,8%.
- Гэта вельмі радуе, асабліва беручы пад увагу, што гэта другі найлепшы вынік сярод краін Еўразвязу, – падкрэслівае віцэ-міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Аліна Новак. Яна звяртае ўвагу, што лепшымі аказаліся толькі чэхі. - Уваходзячы ў ЕЗ, мы былі краінай з адным з самых высокіх паказчыкаў беспрацоўя. Цяпер мы займаем другое месца, калі казаць пра ўзровень беспрацоўя. Гэта вельмі добрая інфармацыя для людзей, якія шукаюць працу, ці хочуць яе памяняць.
Люты быў у Польшчы добрым месяцам на рынку працы. Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных зменшылася на 1200 чалавек.