Беларуская Служба

Уведзены змены для іншаземцаў у сувязі са станам эпідэміі ў Польшчы

02.04.2020 10:20
Установа па справах іншаземцаў паінфармавала, што будзе падоўжана легальнае прыбыванне іншаземцаў.
.
. PAP/Marcin Bielecki

Пачало дзейнічаць распараджэнне ў справе іншаземцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, і якія хочуць застацца ў краіне, ці якія не могуць выехаць з краіны ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.

Ведамства па справах іншаземцаў паінфармавала, што будзе падоўжана легальнае знаходжанне іншаземцаў на аснове нацыянальных візаў і часовых відаў на жыхарства, якое закончылася ў часе эпідэміялагічнай пагрозы, ці падчас стану эпідэміі. Перыяд легальнага знаходжання для гэтых людзей прадоўжыцца на 30 дзён ад моманту абвяшчэння канца стану эпідэміялагічнай пагрозы, ці стану эпідэміі.

Прадоўжаны таксама будзе час на падачу заяваў на легалізацыю знаходжання, а таксама дата важнасці ўжо выдадзеных дазволаў на працу, дазволаў на сезонную працу.

Стан пагрозы эпідэміі ў Польшчы быў уведзены 14 сакавіка, у сваю чаргу стан эпідэміі – 20 сакавіка.

Іншаземец, якому такім чынам падоўжыўся час знаходжання ў Польшчы, не можа ехаць у іншыя краіны Шэнгену, але ён можа працягваць працу ў Польшчы.

ав