Беларуская Служба

У 229 гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 траўня прэзідэнт Польшчы звярнуўся да народа

03.05.2020 14:08
Нацыянальны лідар падкрэсліў, што гісторыя станоўча ацаніла дасягненні 3 траўня 1791 года.
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej DudaJakub Szymczuk/KPRP/Twitter/prezydentpl

Прэзідэнт Анджэй Дуда ў пасланні з нагоды Нацыянальнага свята 3 траўня заявіў, што стваральнікі Канстытуцыі 1791 года, першай у Еўропе, пакінулі палякам ідэйны запавет. Нацыянальны лідар падкрэсліў, што гісторыя станоўча ацаніла дасягненні 3 траўня:

-Канстытуцыя стала своеасаблівым тастаментам І Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя падкрэсліла неабходнасць народнага адзінства ў стварэнні агульнага дабрабыту, адказнасці за незалежнасць сваёй дзяржавы. Без нават малога ценю сумневу – Канстытуцыя была прынятая ў імя незалежнасці.



Сёння адзначаецца Нацыянальнае свята 3 траўня. Праз эпідэмію каранавіруса праграма святкавання сёлета была кардынальна зменена. Прэзідэнцкае пасланне народу адбылося ў выглядзе відэазвароту. Раней польскія лідары звярталіся да суачыннікаў пры запоўненых трыбунах на Замкавай плошчы ў Варшаве.

IAR/эж

Прафесар Мірановіч: Канстытуцыя 3 траўня была пагрозай для еўрапейскіх абсалютызмаў

03.05.2021 13:12
«Творчасць і навуковая думка Вальтэра, Русо, Дзідро і Мантэск’ё знайшла сваё наўпроставае адлюстраванне ў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай» .

Захар Шыбека: Канстытуцыя 3 траўня не адчыняла дзвярэй да паланізацыі ні беларускага, ні літоўскага народаў

03.05.2021 08:31
Канстытуцыя гарантавала мяшчанам асабістую недатыкальнасць і недатыкальнасць маёмасці, а таксама дазваляла ім займаць любыя дзяржаўныя пасады.

Сусветныя лідары віншуюць палякаў са Святам Канстытуцыі 3 траўня

03.05.2020 13:04
 «Дух гэтай Канстытуцыі і яе асноўныя палажэнні не губляюць актуальнасці і сёння, – напісаў літоўскі лідар Гітанас Наўседа.