Беларуская Служба

Прыярытэтам ураду Маравецкага з’яўляецца ратаванне месцаў працы пры адначасовым змаганні з эпідэміяй

05.06.2020 15:41
У канцылярыі прэм’ер-міністра адбылася сустрэча кіраўніка ўраду, міністраў і віцэ-міністраў, якая тычылася, між іншым, функцыянавання антыкрызісных праграм.
Матэвуш МаравецкіPAP/Radek Pietruszka

Прыярытэтам ураду Матэвуша Маравецкага з’яўляецца ратаванне гаспадаркі і месцаў працы пры адначасовым змаганні з эпідэміяй – гаворыць прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер. У канцылярыі прэм’ер-міністра адбылася сустрэча кіраўніка ўраду, міністраў і віцэ-міністраў, якая тычылася, між іншым, функцыянавання антыкрызісных праграм.

Пётр Мюлер паінфармаваў, што быў агучаны сцэнар інвестыцыйнай дзейнасці:

-На наступным тыдні можна будзе гаварыць пра падрабязнасці Фонду грамадскіх інвестыцый. Ужо ёсць пэўныя канкрэтныя планы аб элементах, якія б фінансаваліся, пра спосабы фінансавання. Інвестыцыйныя планы перш за ўсё служаць таму, каб захоўваць месцы працы, а потым іх ствараць. Кожнае міністэрства сёння атрымала задачу, каб засяродзіцца на ратаванні месцаў працы. Каб выходзіць з крызісу з як найменшымі стратамі.

Прэс-сакратар ураду сказаў, што эканамічныя дадзеныя з Еўропы сведчаць аб тым, што Польшча мае шанец на тое, каб прайсці праз эканамічны крызіс найлепш з еўрапейскіх краін. Пётр Мюлер дадаў, што для гэтага патрэбныя добрыя рашэнні ўраду, згода ў парламенце і паміж органамі выканаўчай улады.

Інвестыцыі будуць тычыцца вялікіх інфраструктурных праектаў, а таксама меншых, лакальных інвестыцыях.

ав