Беларуская Служба

У сувязі з ростам эпідэміі каранавіруса ў Польшчы не выключаюць увядзення абмежаванняў

02.08.2020 14:46
Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска зазначыў, што парушэнне правіл часу эпідэміі караецца высокімі штрафамі.
Waldemar Kraska
Waldemar Kraskatwitter.com/PolskiSenat

У сувязі з ростам эпідэміі каранавіруса нельга выключыць увядзення абмежаванняў, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска. Ён зазначыў, што многія людзі несур'ёзна адносяцца да абавязку насіць ахоўныя маскі. Паводле Краскі, вялікія скапленні людзей таксама выклікаюць у яго як лекара вялікую занепакоенасць.

Віцэ-міністр падкрэсліў, што Міністэрства аховы здароўя знаходзіцца ў пастаянным кантакце з паліцыяй, галоўным санітарным інспектарам Польшчы і муніцыпальнымі службамі правапарадку па пытанні ўзмацнення жорсткасці кантролю. Краска зазначыў, што парушэнне правіл часу эпідэміі караецца высокімі штрафамі.

вс

на фота: намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска