Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады запэўніваюць, што Польшча падрыхтаваная да чарговай хвалі каранавіруса

07.08.2020 09:03
Паводле эпідэміёлагаў, восенню можа павялічыцца колькасць інфекцый, а сітуацыю дадаткова ўскладняць сезонныя захворванні на грып.
 ,       .
Улады запэўніваюць, што Польшча падрыхтаваная да чарговай хвалі каранавіруса.PAP/Grzegorz Momot

Намеснік міністра аховы здароўя Юзафа Шчурэк-Жaлязка (Józefa Szczurek-Żelazko) запэўнівае, што служба аховы здароўя ў Польшчы падрыхтаваная да магчымай другой хвалі каранавіруса.

Нагадваем, паводле эпідэміёлагаў, восенню можа павялічыцца колькасць інфекцый, а сітуацыю яшчэ больш ускладняць сезонныя захворванні на грып.

На думку намесніка кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, асабліва цяпер, напярэдадні сезона грыпу, трэба клапаціцца аб гігіене і выконваць санітарныя абмежаванні, каб не падвяргаць небяспецы ні сваё здароўе, ні здароўе іншых людзей.

-Трэба падкрэсліць, што цяпер польская сістэма аховы здароўя лепш падрыхтаваная да барацьбы з другой хваляй каранавіруса, чым у сакавіку. Мы выпрацавалі адпаведныя працэдуры паводзінаў, стварылі дадатковыя інфекцыйныя бальніцы і інфекцыйныя аддзелы ў шпіталях, маем запас апаратаў штучнага дыхання. Таму ў выпадку другой хвалі каранавіруса нам несумненна будзе лягчэй змагацца і гарантаваць палякам бяспеку.  

Прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя таксама заахвочвала, каб асобы, якія яшчэ не прышчапіліся  ад грыпу, зрабілі гэта.

аз