Кааліцыйныя партнёры кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” падтрымліваюць неабходнасць рэканструкцыі ўрада і аптымізацыі колькасці міністэрстваў, паведаміў прэс-сакратар польскага ўрада.
Пётр Мюлер (Piotr Müller) дадаў, што новыя ўмовы падзелу міністэрстваў паміж членамі Аб'яднананых правых сілаў патрабуюць падпісання новага кааліцыйнага пагаднення.
Прэс-сакратар урада заявіў, што падчас учорашняга выязнога паседжання прэзідыума „Права і справядлівасці” не былі прынятыя ніякія кадравыя рашэнні.
-Учора гэткія дыскусіі праходзілі магчыма ў кулуарах. Аднак галоўнай тэмай паседжання было падвядзенне выбарчай кампаніі. Перад намі тры гады цяжкой працы. Была радасць пасля выбарчай перамогі, а цяпер трэба вяртацца да працы.
Прэс-сакратар урада таксама заявіў, што ў цяперашні час нельга выключаць ніякіх варыянтаў адносна рэканструкцыі ўрада. Паводле яго, канчатковыя рашэнні па гэтай справе будуць прыняты ў верасні або кастрычніку.
аз