У Янаве Падляскім на ўсходзе Польшчы пачынаецца Нацыянальная выстава коней арабскай пароды. Асноўнымі часткамі мерапрыемства з’яўляюцца традыцыйныя аўкцыёны - Pride of Poland і Summer Sale.
Старшыня Польскага клуба конных гонак Томаш Халімонюк (Tomasz Chalimoнюк) заявіў, што ў сувязі з пандэміяй падзея будзе мець іншы, чым звычайна характар.
-Абмежаванні звязаныя з пандэміяй каранавіруса прычыніліся да таго, што мерапрыемства будзе мець крыху іншы, чым у мінулых гадах характар. Выстава адбываецца штогод і няма падстаў яе адмяняць. Галоўнай часткай свята коней арабскай пароды з’яўляецца чэмпіянат. Яго адмена – гэта страта ўсяго году для конегадоўцаў. Нагадваю, коні, якія не прысутнічалі ў нацыянальнай выставе не могуць удзельнічаць у чэмпіянатах свету і Еўропы.
Сёлета ў выставе прымуць удзел 40 конегадоўцаў, якія прэзентуюць 150 коней.
З-за пандэміі колькасць гледачоў была абмежаваная да гадоўцаў, пакупнікоў і прадстаўнікоў замежных дэлегацый.
42-я Нацыянальная выстава коней арабскай пароды, якая пачынаецца сёння на Падляшшы, завершыцца ў панядзелак, 10 жніўня.
аз