Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча гатовая аказаць Лівану ўсю неабходную дапамогу

07.08.2020 11:06
Пазаўчора ў Бейрут адправілася група польскіх пажарных і медыкаў.
        .
Пазаўчора ў Бейрут адправілася група польскіх пажарных і медыкаў.PAP/Mateusz Marek

Прэс-сакратар польскага ўрада запэўнівае, што Польшча гатовая прадаставіць Лівану ўсю неабходную яму дапамогу. Пётр Мюлер (Piotr Müller) падкрэсліў, што краіна ўдзельнічае ў міжнародным і еўразвязаўскім механізме гуманітарнай дапамогі.

- Цяпер нашая дапамога зводзіцца да таго, што мы адправілі пажарнікаў і медыкаў на месца трагедыі. У сітуацыі, калі б была неабходная таксама іншая дапамога, то мы на гэта гатовыя. Дарэчы Польшча паведаміла пра гэта, як у рамках еўразвязаўскага, так і сусветнага механізма дапамогі.

Выдаткі на аказанне дапамогі Лівану былі выдзеленыя з урадавага фонду гуманітарнай дапамогі.

Пазаўчора ў Бейрут, які пацярпеў ад трагічнага выбуху аміячнай салетры ў порце,
 адправіліся польскія пажарныя і медыкі. Польшча таксама прапанавала Лівану дапамогу ў выглядзе медыкаментаў.

аз