У Беларусі прапалі двое польскіх студэнтаў, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павал Яблоньскі. Паводле яго, з маладымі людзьмі іх сем'і страцілі кантакт у панядзелак. Польскі бок лічыць, што хутчэй за ўсё студэнты былі затрыманыя падчас хапуна сілавікоў. Высвятліць справу на месцы спрабаваў апазыцыйны дэпутат Сейма Польшчы Міхал Шчэрба, які знаходзіўся ў Беларусі. Віцэ-міністр Яблоньскі сказаў у эфіры Польскага радыё, што размаўляў на гэтую тэму са Шчэрбам. Ён адначасова запэўніў, што пытанне вырашаюць польскія консульскія службы у Беларусі.
На сённяшні час вядома пра траіх затрыманых у Беларусі грамадзян Польшчы.
вс